Галоўная

КАРОТКІ ТЛУМАЧАЛЬНІК АСТРАНАМІЧНЫХ ТЭРМІНАЎ

 

Аб’ектыў – лінзавая ці люстэркава-лінзавая сыстэма, якая выкарыстоўваецца ў аптычных прыладах, для атрыманьня дакладнага або ўяўнага ўспрыманьня аб’ектаў.

Абсэрваторыя – адумысловы будынак з абсталяваньнем для астранамічных, мэтэралягічных, геафізычных ды іншых назіраньняў, а таксама ўстанова, у якой робяць такія назіраньні.

Азімут – кут паміж зададзеным накірункам ды поўначчу.

Акуляр – лінза або сыстэма лінзаў аптычнай прылады, якая разьмешчана непасрэдна перад вокам назіральніка.

Амальтэя – пяты спадарожнік плянэты Юпітэр.

Андрамэда (Andromeda) – сузор’е паўночнага паўшар’я неба. На тэрыторыі Беларусі назіраць можна летам, увосень, узіму.

Апагей – найбольш аддалены ад цэнтра Зямлі пункт арбіты Месяца або штучнага спадарожніка Зямлі.

Апошняя квадра (народная назва ветах) – адна з чатырох асноўных фазаў Месяца, калі ён зь Зямлі бачны на кутнай адлегласьці 90 градусаў ад Сонца й сонечнымі прамянямі асьветлена левая ад назіральніка палова Месяца.

Аптычны спэктр – разьмеркаваньне па частотах ці даўжынях хваляў, інтэнсыўнасьці аптычнага выпряменьня пэўнага рэчыва.

Арбіта – шлях, па якім рухаецца нябеснае цела, штучны спадарожнік Зямлі, або касьмічны карабель.

Арол (Aquila) – экватарыяльнае сузор’е. На тэрыторыі Беларусі бачна ўвесну, улетку ды ўвосень.

Арыён (Orion) – экватарыяльнае сузор’е. На тэрыторыі Беларусі можна назіраць увосень ды ўзіму.

Арыэль – першы спадарожнік плянэты Уран.

Астранамічная адзінка (а.а.) – адзінка адлегласьці ў Астраноміі, якая раўняецца сярэдняй адлегласьці ад Зямлі да Сонца. 1 а.а. = 149,5 мільёнаў кілямэтраў.

Астэроіды – тое ж, што й малыя плянэты.

Атмасфэра – газападобная абалонка, якая абсягае Зямлю ды некаторыя іншыя плянэты.

Афелі – найбольш аддалены ад Сонца пункт арбіты плянэты, каметы ці касьмічнае ракеты.

 

Б

Балід – яркі, вялікі метэор.

Баран (Aries), – адно з дванаццаці сузор’яў задыяка, якое знаходзіцца ў паўночным паўшар’і неба. На тэрыторыі Беларусі відаць зь сярэдзіны лета, увосень і ўзіму.

Бінокль – ручная аптычная прылада зь дзьвума паралельна злучанымі зрокавымі трубамі, якою карыстаюцца для назіраньня аддаленых аб'ектаў.

Блізьняты (Gemini) – адно з дванаццаці сузор’яў задыяка, якое знаходзіцца ў паўночным паўшар’і неба. На тэрыторыі Беларусі бачна увосень, узіму, увесну.

Бык (Taurus) – адно з дванаццаці сузор’яў задыяка, якое знаходзіцца ў паўночным паўшар’і неба. На тэрыторыі Беларусі можна назіраць увосень, узіму.

 

В

Вадаліў (Aquarius) – адно з дванаццаці сузор’яў задыяка, якое знаходзіцца ў экватарыяльным коле неба. На тэрыторыі Беларусі можна назіраць зь сярэдзіны лета ды ўвосень.

Валапас (Bootes) – сузор’е паўночнага паўшар’я неба. На тэрыторыі Беларусі можна назіраць яго ўзіму, увесну ды ўлетку.

Валасы Веранікі (Coma Berenices) – нявялікае сузор’е паўночнага паўшар’я неба. На тэрыторыі Беларусі бачна ўзіму, увесну, улетку.

Вега – найярчайшая зорка паўночнага паўшар’я неба, якая знаходзіцца ў сузор’і Ліры (Lyra).

Венера (народная назва Вечарніца, Мілавіца) – другая ад Сонца плянэта Сонечнае сыстэмы. Падчас бачнасьці Венеру добра назіраць ураньні, на ўсходзе і ўвечары на захадзе, як самую яркую зорку на небе.

Вертыкал – вялікае кола нябеснае сфэры, якое праходзіць празь зеніт і зададзены пункт.

Веста – адзін з чатырох вялікіх астэроідаў, найярчайшы сярод іх. Яго можна назіраць няўзброеным вокам.

Возьнік (Auriga) – сузор’е паўночнага паўшар’я неба. На тэрыторыі Беларусі можна бачыць увесь год.

Воран (Corvus) – невялікае сузор’е паўднёвага паўшар’я неба. На тэрыторыі Беларусі відаць у канцы зімы ды ўвесну.

Вялікая Мядзьведзіца (Ursa Major), (народная назва Вялікі Воз) – сузор’е паўночнага паўшар’я неба. Сем самых яркіх зорак Вялікай Мядзьведзіцы сваім відам нагадваюць вялікі чарпак з ручкай. На тэрыторыі Беларусі можна назіраць увесь год.

Вялікі Пёс (Canis Major) – сузор’е паўднёвага паўшар’я неба. У гэным сузор’і знаходзіцца самая яркая зорка – Сырыюс. На тэрыторыі Беларусі бачна ўзіму.

 

Г

 

Галяктыка – зорная сыстэма, у якую ўваходзіць самая блізкая да нас зорка – Сонца.

Галяктыкі – найбольшыя зь вядомых нам зорных парадкаў, якія часьцей за ўсё маюць сплешчаную скруткападобную форму й складаюцца зь вялікае колькасьці зорак. Першай галяктыкай на паўночным паўшар'і зорнага неба лічыцца туманнасьць* Андрамэды. Маленькая хмарападобная плямка, якую можна назіраць каля зоркі ν-Андрамэды.

Ганімед – малая плянэта з вельмі выцягнутай, каметападобнай арбітай.

Ганімед – трэці спадарожнік плянэты Юпітэр.

Гараскоп – табліца разьмяшчэньня зорак, якая служыць ў Астралёгіі для містычных прадказаньняў лёсу.

Геркулес (Hercules) - сузор’е паўночнага паўшар’я неба. У гэтым сузор’і знаходзіцца апекс. На тэрыторыі Беларусі можна назіраць увесну ды ўлетку.

Гідальга – малая плянэта з найбольшай сярэдняй адлегласьцю да Сонца.

Гідра (Hydra) – сузор’е паўднёвага паўшар’я неба. На тэрыторыі Беларусі відаць у канцы зімы, на пачатку вясны.

Гістаграма – графічны відарыс статыстычнага разьмеркаваньня якой-небудзь велічыні па колькаснай прыкмеце.

Гіяды – найбольш блізкае да нас зорнае скопішча, якое знаходзіцца ў сузор’і Быка.

Глёбус – мадэль зямнога шара або іншага нябеснага цела. Выкарыстоўваецца як відавочны дапаможнік.

Гончыя Псы (Canes Venatici) – сузор’е паўночнага паўшар’я неба. На тэрыторыі Беларусі відаць увесь год.

 

Д

Доба, суткі – пазасыстэмная адзінка часу. 1 доба = 24 гадзіны = 1440 хвілінаў = 86400 секундаў.

Дракон (Draco) – каляпалярнае сузор’е паўночнага паўшар’я неба. На тэрыторыі Беларусі відаць увесь год.

Дэймас - другі спадарожнік Марса. У перакладзе азначае - жах. Дзеля зямнога назіральніка гэтае нябеснае цела не зьяўляецца цікавым.

 

З

Задыяк – дванаццаць сузор’яў, празь якія на працягу года праходзяць бачныя зь Зямлі шляхі Сонца, Месяца й плянэтаў. Пояс задыяка складаюць сузор’і: Баран, Бык, Блізьняты, Рак, Леў, Панна, Шалі, Скарпіён, Стралец, Казарог, Вадаліў, Рыбы.

Захад – адзін з чатырох накірункаў сьвету, які знаходзіцца зь лева ад назіральніка, які ў паўночным паўшар’і стаіць тварам да поўначы.

Заход – час, мейсца заходу нябеснага цела за кругавідам.

Зацьменьне – пачаснае закрыцьцё нябеснага цела іншым аб'ектам, або знаходжаньне яго ў цені іншага нябеснага цела.

Звышновыя зоркі – зоркі, якія характарызуюцца скачкападобным павілічэньнем бляску ў сотні мільёнаў разоў.

Зеніт – найвышэйшы пункт нябеснае сфэры над галавой назіральніка.

Зоркі – нябесныя целы, якія можна назіраць няўзброеным вокам у выглядзе кропак, якія сьвецяць. Яны зьяўляюцца асноўнымі крыніцамі масы ды й энергіі ў космасе.

Зорнае неба – сукупнасьць нябесных целаў, якія бачна на начным небасхіле.

Зорнае скопішча – шэраг зорак, якія злучаны паміж сабою сіламі ўзаемнага прыцягненьня, якія маюць агульнае паходжаньне.

Зорная велічыня – пазасыстэмная адзінка, памер бачнага бляску зорак, плянэтаў ды іншых нябесных аб'ектаў.

Зорная мапа – адбітак на плоскасьці адрэзкаў або паўшар’яў зорнага неба на аснове мапаграфічных праекцыяў, градуснай сетцы ды адпаведнага маштабу.

Зорны дождж – безьліч метэораў, якія падаюць у атмасфэру, калі Зямля сутыкаецца з метэорнымі плынямі.

Зьмяяносяц (Ophiuchus) – экватарыяльнае сузор’е. На тэрыторыі Беларусі можна бачыць увесну ды й ўлетку.

Зямля – трэцяя ад Сонца плянэта Сонечнае сыстэмы.

 

І

Іа – першы спадарожнік плянэты Юпітэр.

Ікар – малая плянэта з найменшай сярэдняй адлегласьцю ад Сонца.

 

К

Казарог (Capricornus) – адно з дванаццаці сузор’яў задыяка, якое знаходзіцца ў паўднёвым паўшар’і неба. На тэрыторыі Беларусі можна назіраць яго ў канцы лета й пачатку восені.

Калапс – працэс катастрафічнага сьцісканьня нябеснага цела пад узьдзеяньнем сілаў прыцягненьня.

Каліста – чацьверты спадарожнік плянэты Юпітэр.

Камета - касьмічнае цела, якое рухаецца вакол Сонца па вельмі выцягнутай арбіце; мае выгляд хвастатае зорцы або туманнае плямы, якая перамяшчаецца адносна зорнага неба.

Касіяпэя (Cassiopeia), (народная назва Касцы) – сузор’е паўночнага паўшар’я неба, у якім знаходзяцца пяць найярчайшых зорак, якія нагадваюць расьцягнутую лацінскую літару W. На тэрыторыі Беларусі бачна ўвесь год.

Касмагонія – разьдзел Астраноміі, які вывучае паходжаньне й разьвіцьцё касьмічных целаў ды іх парадкаў.

Касмалёгія – разьдзел Астраноміі, які вывучае агульныя заканамернасьці будовы ўсяго Сусьвету ахопленага астранамічнымі назіраньнямі.

Квадра – кожная з чатырох асноўных квадраў Месяца: маладзік, першая квадра, поўня, апошняя квадра.

Квадратура плянэты – становішча верхняе больш далёкае ад Сонца, чымся Зямля, плянэты, пры якім яе можна бачыць зь Зямлі. На кутнай адлегласьці 90 градусаў ад Сонца.

Квазары, квазізоркі – гэта самыя аддаленыя, самыя магутныя зоркападобныя крыніцы касьмічнага выпраменьня.

Кібэрнэтыка – навука аб агульных законах кіраваньня ды й сувязі ў жывых арганізмах, машынах ды іншых складаных сыстэмах.

Компас – прылада дзеля арыентаваньня на мясцовасьці. У магнітным компасе намагнічаная стрэлка, якая заўсёды паказвае на поўнач.

Космас – гэта Сусьвет. Прастора з усімі яе аб’ектамі, якая распасьціраецца па-за межамі зямной атмасфэры.

Кратар – кольцападобная гара на паверхні Месяца.

Кругавід – бачная мяжа неба й зямной або воднай паверхні.

 

Л

Лебедзь (Cygnus) – сузор’е паўночнага паўшар’я неба. Найбольш яркія зоркі ствараюць крыж, які выцягнуты ўздоўж Млечнага Шляху. На тэрыторыі Беларусі бачна ўвесну, улетку, увосень.

Леў (Leo) – адно з дванаццаці сузор’яў задыяка, якое знаходзіцца ў паўночным паўшар’і неба. На тэрыторыі Беларусі можна назіраць узіму, увесну.

Ліра (Lyra) – нявялікае сузор’е паўночнага паўшар’я неба. У гэным сузор’і знаходзіцца найярчайшая зорка паўночнага паўшар’я неба – Вега. На тэрыторыі Беларусі бачны ўвесну, улетку ды ўвосень.

 

М

Маладзік – адна з чатырох асноўных квадраў Месяца, калі Месяц знаходзіцца паміж Зямлёю ды Сонцам, зусім нябачны.

Малая Мядзьведзіца (Ursa Minor), (народная назва Малы Воз) – калапалярнае сузор’е паўночнага паўшар’я неба. Сем найбольш яркіх зорак сваім знаходжаньнем нагадваюць малы чарпак з ручкай. Найбольш яркая Палярная зорка. На тэрыторыі Беларусі бачна ўвесь год.

Малыя плянэты, астэроіды – невялікія нябесныя целы, якія рухаюцца вакол Сонца па арбітах, якія знаходзяцца паміж арбітамі Марса й Юпітэра.

Меркурый – першая ад Сонца плянэта Сонечнае сыстэмы. Аптычнае назіраньне Меркурыя вельмі складанае, бо ён знаходзіцца на малай кутнай адлегласьці ад Сонца.

 

Месяц – натуральны спадарожнік Зямлі, другое пасьля Сонца па яркасьці сьвяціла зорнага неба.

Метэарыты – каменныя або жалезныя целы, якія з міжплянэтнае прасторы падаюць на паверхню Зямлі.

Метэорныя патокі (струмяні) – сукупнасьць метэораў, якія зьвязаны агульным паходжаньнем.

Метэорныя целы – цьвёрдыя целы касьмічнага паходжаньня, якія ўтвараюцца пры ўзаемных сутыкненьнях астэроідаў. Маюць памеры ад доляў мікрамэтраў да сотняў кілямэтраў.

Метэоры (народная назва зьнічкі) – касьмічныя целы, якія зь вялікай хуткасьцю пранікаюць у зямную атмасфэру ды ў ёй згараюць і пры гэтым выклікаюць кароткатэрміновыя пыханьні.

Мімас – першы спадарожнік плянэты Юпітэр.

Міра – першая з адкрытых пераменных зорак, якая знаходзіцца ў сузор’і Кіт.

Міранда – пяты спадарожнік плянэты Уран.

Млечны Шлях (народная назва Птушыны Шлях, Чумацкі Шлях) – бачная на начным небе сьветлая палоса няправільнае формы, якая складаецца зь вялікае колькасьці зорак нашае Галяктыкі. Праходзіць праз сузор’і Лебедзь, Арол, Ліра. На пачатку восені ды ўвесну, Млечны Шлях увечары цягнецца прыкладна з поўначы на поўдзень, што адпавядае напрамку адлёту й прылёту пералётных птушак.

Мэтагаляктыка – сукупнасьць усіх даступных назіраньням галяктык космаса, якая зьмяшчае гэную сукупнасьць.

 

Н

Надзір – пункт перасячэньня нябеснае сфэры зь простастаўнаю лініяй, якая ўяўна праведзена да долу ад плоскасьці кругавіду. Супрацьлегласьць зеніту.

Накірункі сьвету – поўнач, поўдзень, захад, усход.

Нептун – восьмая ад Сонца плянэта Сонечнае сыстэмы. Няўзброеным вокам Нептун нельга ўбачыць.

Нерэіда – другі спадарожнік плянэты Нептун.

Новыя зоркі – зоркі, якія характарызуюцца скачкападобным павілічэньнем бляску ў дзясяткі, сотні тысячаў разоў.

Нябесная мэханіка – разьдзел Астраноміі, які вывучае рух целаў Сонечнае сыстэмы пад узьдзеяньнем сілаў прыцягненьня.

Нябесная сфэра – ўяўная сфэра адвольнага прамяня, на якой з дапамогаю нябесных каардынатаў вызначаецца становішча нябесных целаў, зорак, плянэтаў, каметаў ды інш.

 

П

Падвойная зорка – зорная сыстэма, якая складаецца зь дзьвух зорак: галоўнай зоркі ды й яе спадарожніка.

Падзорная труба, зрокавая труба – аптычная прылада для назіраньня далёкіх аб’ектаў.

Палада – адзін з чатырох найбуйнейшых астэроідаў.

Палярнае зьзяньне – сьвячэньне верхніх слаёў атмасфэры Зямлі, пад узьдзеяньнем сілавых часьцінак, якія выпрамяняюцца Сонцам. Назіраецца пераважна ў палярных шырынях.

Палярная зорка – найярчайшая зорка ў сузор’і Малы Воз, якая знаходзіцца ў непасрэднай блізкасьці да паўночнага полюса сьвету. Таму амаль не зьмяняе сваё мейсцазнаходжаньне на зорным небе пры бачным вярчэньні небасхілу. На тэрыторыі Беларусі можна назіраць увесь год.

Панна (Virgo) – адно з дванаццаці сузор’я зядыяка ў экватарыяльным коле неба. У гэным сузор’і знаходзіцца кропка асеньняга раўнадзенства. На тэрыторыі Беларусі можна назіраць у канцы зімы й вясной.

Паралакс – кут, пад якім відаць ізь сьвяціла простастаўна да прамяня зроку, прамень Зямлі (добны паралакс) ці прамень зямной арбіты (гадавы паралакс).

Паўночны полюс сьвету – нерухомы пункт паўночнага паўшар’я нябеснае сфэры; у непасрэднай блізкасьці ад яго знаходзіцца Палярная Зорка.

Парсек (пк) – пазасыстэмная адзінка даўжыні, якая адпавядае гадавому паралаксу, які раўняецца адной кутнай сэкундзе. Якая выкарыстоўваецца ў Астраноміі. 1 пк = 3,0857х1016 м.

Пегас (Pegasus) – сузор’е паўночнага паўшар’я неба. На тэрыторыі Беларусі можна назіраць улетку, увосень і на пачатку зімы.

Пераменныя зоркі – зоркі, бачны бляск якіх вагаецца ў пэўных межах.

Персэй (Perseus) – сузор’е паўночнага паўшар’я зорнага неба. На тэрыторыі Беларусі можна бачыць увесь год, акрамя позняй вясны.

Першая квадра (народная назва сход) – адна з чатырох асноўных квадраў Месяца, калі Месяц зь Зямлі відаць на кутнай адлегласьці 90 градусаў ад Сонца й сонечнымі прамянямі асьветлена правая ад назіральніка палова Месяца.

Перыгей – найбольш блізкі да цэнтара Зямлі пункт арбіты Месяца або штучнага спадарожніка Зямлі.

Перыгелій – найбольш блізкі да Сонца пункт арбіты плянэты, каметы ці касьмічнай ракеты.

Плянэты – вялікія целы сфэрападобнае формы, якія рухаюцца вакол Сонца або іншае зоркі, сьвецяць адбітым ад яе сьвятлом.

Плянэтарная туманнасьць – туманнасьць, якая нагадвае плянэту.

Плутон – дзявятая ад Сонца плянэта Сонечнае сыстэмы. Няўзброеным вокам Плутон нельга ўбачыць.

Поўдзень – адзін з чатырох накірункаў сьвету, які знаходзіцца за сьпіною назіральніка. Які ў паўночным паўшар’і стаіць тварам да поўначы.

Поўнач – адзін з чатырох накірункаў сьвету, які найбольш блізкі да Паўночнага полюса сьвету.

Поўня – адна з чатырох асноўных квадраў Месяца, калі Месяц знаходзіцца ў процілеглым Сонцу напрамку.

Пратубэранцы – яркія плыні распаленых газаў, якія назіраюць па краёх сонечнага кола.

Процістаяньне – знаходжаньне плянэты ў пункце неба, процілеглым Сонцу.

Пульсар – нябеснае цела, крыніцы хуткакругаводнага электрамагнітнага выпраменьня.

 

Р

Радыёастраномія – разьдзел Астраноміі, які вывучае розныя касьмічныя аб’екты, пры дапамозе разбору радыёхваляў, якія выпрамяняюцца ці адбіваюцца імі.

Радыёгаляктыка – галяктыка з высокай магутнасьцю выпраменьня радыёхваляў.

Радыётэлескоп – прымач для рэгістрацыі й дасьледаваньня радыёвыпраменьня касьмічных аб’ектаў.

Рак (Cancer) – адно з дванаццаці сузор’яў задыяка, якое знаходзіцца ў экватарыяльным поясе неба. На тэрыторыі Беларусі можна назіраць у канцы восені, зімой, у пачатку вясны.

Раўнадзенства – час, калі даўжыня дня ды ночы аднолькавая.

Рыбы (Pisces) – адно з дванаццаці сузор’яў задыяка ў экватарыяльным поясе неба. У гэным сузор’і ў наш час знаходзіцца пункт вясеньняга раўнадзенства. На тэрыторыі Беларусі бачна летам, увосень, на пачатку зімы.

Рэя – пяты спадарожнік плянэты Сатурн.

 

С

Сатурн – шостая ад Сонца плянэты Сонечнае сыстэмы. У кругавод бачнасьці Сатурн можна назіраць, як яркуя жоўтую зорку.

Скарпіён (Scorpius) – адно з дванаццаці сузор’яў задыяка, якое знаходзіцца ў паўднёвым паўшар’і неба. На тэрыторыі Беларусі ня бачна.

Сонечная сыстэма – сыстэма нябесных целаў, у якую ўваходзяць Сонца, дзевяць плянэтаў, іх спадарожнікі, астэроіды, каметы, штучныя нябесныя целы й метэорныя рэчавы.

Сонечны вецер – нязьменнае радыяльнае сьцяканьне плазмы з паверхні Сонца.

Сонца – найбліжэйшая да Зямлі зорка, цэнтральнае цела Сонечнае сыстэмы.

 

 

 

 

Сонцастаяньне – час, калі Сонца рухаецца па экліптыцы амаль паралельна экватару, нібы стаіць некалькі дзён на адной вышыні. Адбываецца 21 або 22 чэрвеня (летняе сонцастаяньне) ды 21 ці 22 сьнежня (зімовае сонцастаяньне).

Спадарожнік – прыроднае нябеснае цела, якое круціцца вакол адной з плянэтаў Сонечнае сыстэмы; касьмічны лятальны апарат, які выведзены на арбіту вакол Зямлі або іншага цела Сонечнае сыстэмы.

Стажары, Пляяды (народная назва Сітца) – зорнае скопішча паўночнага паўшар’я неба, якое знаходзіцца ў сузор’і Бык. На тэрыторыі Беларусі бачна ўвосень, узіму, як яркая група з 6-9 зорак.

Стралец (Sagittarius) – адно з дванаццаці сузор’яў задыяка, якое знаходзіцца ў паўднёвым паўшар’і неба. У гэным сузор’і знаходзіцца цэнтар нашае Галяктыкі. На тэрыторыі Беларусі часткова можна назіраць узіму.

Сузор’і – адрэзкі, на якія ўмоўна падзелена зорнае неба, каб палегчыць арыентаваньне сярод зорак. Найбольш яркія зоркі кожнага сузор’я ўтвараюць характэрныя фігуры, большасьць назваў якіх вядома з даўніны.

Сусьвет – навакольны сьвет, бесканечны ў часе ды й прасторы, бязьмежны, разнастайны сваімі формамі.

Сфэра – мноства пунктаў прасторы, якія знаходзяцца на пэўнай адлегласьці (прамень сфэры) ад вызначанага пункту (цэнтара сфэры).

Сырыус – найярчайшая зорка на небе, якая знаходзіцца ў сузор’і Вялікага Пса.

 

Т

Трытон – першы спадарожнік плянэты Нептун.

Туманнасьць – вялікае скопішча газа ці касьмічнага пылу ў касьмічнае прасторы. Пэўная ступень разьвіцьця касьмічнага цела, калі рэчыва знаходзіцца ў газападобным стане.

Тытан – шосты спадарожнік плянэты Сатурн.

Тытанія – трэці спадарожнік плянэты Уран.

Тэлескоп – аптычная прылада для назіраньня астранамічных аб’ектаў.

Тэрмінатар – лінія на коле плянэты або яе спадарожніка, якая падзяляе асьветленае (дзённае) паўшар’е ад цёмнага (начнога).

Тэфія – трэці спадарожнік плянэты Сатурн.

 

У

Узыход – паяўленьне й час, мейсца паяўленьня нябеснага сьвяціла над кругавідам.

Умбрыэль – другі спадарожнік плянэты Уран.

Уран – сёмая плянэта Сонечнае сыстэмы.

Усход – адзін з чатырох накірункаў сьвету, які знаходзіцца з права ад назіральніка, які ў паўночным паўшар’і стаіць галавою да поўначы.

 

Ф

Фаэтон – уяўная плянэта Сонечнае сыстэмы. Паводле некаторых меркаваньняў, яна знаходзілася паміж Марсам і Юпітэрам. Пасьля выбуху разрынулася на мноства кавалкаў, зь якіх утварыліся астэроіды.

Фобас – спадарожнік плянэты Марс. У перакладзе азначае - страх.

Фэба – дзявяты спадарожнік плянэты Сатурн.

 

Ц

Цэрэра – адзін з чатырох найбольшых астэроідаў, найбуйнейшы сярод іх.

Цэфей (Cepheus) – калапалярнае сузор’е паўночнага паўшар’я неба. На тэрыторыі Беларусі бачна ўвесь год.

 

Ш

Шалі (Libra) – адно з дванаццаці сузор’яў задыяка, якое знаходзіцца ў паўднёвым паўшар’і неба. На тэрыторыі Беларусі відаць на прыканцы зімы, увесну, у пачатку лета.

Шчыт (Scutum) – сузор’е экватарыяльнага пояса неба. На тэрыторыі Беларусі можна назіраць увесну, улетку ды ўвосень.

Шырыня, шырата – адна з геаграфічных каардынатаў, якая пачынае адлік на поўнач ці на поўдзень ад экватара па палудзеньніку ад 0 градусаў да 90 градусаў.

 

Э

Экліптыка – гэта вялікае кола нябеснае сфэры, па якім рушыць Сонца ў сваім бачным рочным руху; праходзіць праз дванаццаць сузор’яў задыяка. Плоскасьць, у якой на працягу года Зямля рухаецца вакол Сонца.

Эфір – асаблівае суцэльнае асяродзе, якое запаўняе ўвесь Сусьвет.

Эфэмэрыды – табліцы або зборнікі, у якіх зьмяшчаюць астранамічныя зьвесткі, якія вылічваюць для пасьлядоўных момантаў.

 

Ю

Юнона – адзін з чатырох найбольшых астэроідаў.

Юпітэр (народная назва Воўчае Вока) – пятая ад Сонца плянэта Сонечнае сыстэмы. Калі Юпітэр можна назіраць, ён бачны, як вельмі яркая жаўтаватая зорка.


* правільна будзе называць галяктыка Андрамэды M 31

Фізычныя велічыні:

Даўжыні:

1 мм = 0,039 цалі; 1 м = 1 000 мм, 39,4 цалі, 3,28 футаў, 1,09 ярдаў; 1 фут (ангельскі) = 304,8 мм.

1 км = 1 000 м, 1094 ярдаў, 0,6 мілі; 1 парсек = 3,0857 х 1016 м; 1 сьветлавы год = 9,4605 х 1015 м.

Тэмпературы:

Формула перакладу шкалы t градусаў па C (Цэльсію) ў шкалу t градусаў па F (Фаренгейту): Fградусаў = 9/5 x Cградусаў + 32

Формула перакладу шкалы t градусаў па F (Фарэнгейту) ў шкалу t градусаў па C (Цэльсію): Cградусаў = 5/9 x (Fградусаў - 32)

Прыстаўкі фізычных велічыняў:

а – ата... 10-18; Г – гіга... 109; г – гекта... 102; д – дэцы... 10-1; да – дэка 10; к – кіла... 103; М – мега... 106; м – мілі... 10-3; мк – мікра... 10-6; н – нана... 10-9; п – піка... 10-12; Т – тэра... 1012; ф – фемта... 10-15.

Літаратура:

Вікіпэдыя

А. І. Болсун, Я. Н. Рапановіч “Слоўнік фізічных і астранамічных тэрмінаў” М., “Народная асвета” 1979.

© “Аструм 8” || кантакт